Выставка молодых художников Belart.by

31.07.2010 | Искусство Беларуси

Выставка Belart.byУ красавіку 2010 года ў маскоўскім Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі прайшла выстаўка “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”, якая ўяўляе сабой частку шырокага даследавання творчых працэсаў у краіне і вызначае прастору беларускага мастацтва 21 стагоддзя.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ўвазе гледачоў прапанаваны графічны кавалак выстаўкі.

“З найбольш значных выразных якасцей графічнага майстэрства Рамана Сустава, Андрэя Басалыгі, Юрыя Алісевіча, Вольгі Нікішынай, Таццяны Радзівілка, Сафіі Піскун, Любові Абрамавай, Настассі Дунец выдзяляюцца глыбокі аналіз гісторыіі і духоўнага жыцця беларускага народа, відавочная інтэлектуалізацыя творчасці, аналітычнасць, зварот да лагічных канструкцый у кампазіцыях.

Выставка Belart.by

У маладых графікаў сфарміраваўся асабісты аўтарскі стыль, у сваіх кампазіцыях яны імкнуцца да абагульненняў, філасофскіх разважанняў, дыялогу з гледачом. У іх работах адсутнічаюць агрэсія, нігілізм, павярхоўнасць, салоннасць і рэфлексіўнасць. У экспазіцыі можна ўбачыць пранізлівыя, багатыя на эмацыянальныя адценні, не падобныя на звычайныя акадэмічныя штудыі работы. Мастакі добра валодаюць традыцыямі класічнай школы, дэманструюць выдатныя выканальніцкія якасці і цікавыя канцэптуальныя знаходкі.

Выставка Belart.by

Многія ўдзельнікі выстаўкі адзначаны прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі. Так, Павел Татарнікаў адзіны ў Беларусі ўладальнік двух прызоў “Залаты яблык” біенале кніжнай ілюстрацыі (Славакія), Юрый Якавенка атрымаў 1-ю прэмію ІІ-ой Міжнароднай біенале графікі “Josep de Ribera” (Іспанія), Ганна Ціханава стала пераможцам V-га Міжнароднага конкурсу экслібрыса “Homage to Astor Piazzolla” (Аргенціна), Алена Шычко заваявала прыз Міжнароднага конкурсу міні-прынта “М.К. Чурлёніс-125” (Літва)”.

Выставка Belart.by

Теги:

Отправить комментарий